Услуги

Даследаванне рынкаў і аналіз дадзены

Працэс збору і аналізу знешніх і ўнутраных дадзеных для атрымання каштоўнай інфармацыі для прыняцця рашэнняў

Тыповыя праблемы, з якімі сутыкаюцца кампаніі:

  • Ідэнтыфікацыя новых магчымасцяў у дачыненні да кліентаў, сегментаў і рынкаў
  • Запуск новых прадуктаў і іх пазіцыянаванне, або развіццё дадатковых асартыментных пазіцый
  • Рэбрэндынг ці перазапуск існуючых прадуктаў
  • Аналіз кліенцкай базы (сегментацыя кліентаў, мэтавыя прапановы)
  • Павышэнне эфектыўнасці існуючых прапаноў
  • Вырашэнне стратэгічных праблем

Навошта звяртацца да кансультантаў?

  • Кансультанты маюць неабходны вопыт, ноу-хау і інфраструктуру для хуткага і якаснага аналізу дадзеных і эфектыўнай візуалізацыі
  • Кансалтынгавыя паслугі эканомяць час кліента, такім чынам, паскараецца працэс прыняцця рашэнняў і выдаткі кампенсуюцца ў сціснутыя тэрміны
  • Кансультанты з'яўляюцца экспертамі ў розных сферах дзейнасці (напрыклад, статыстыка, сацыялогія, эканаметрыка, маркетынг і рэклама, акрамя таго, яны маюць адпаведны вопыт, атрыманы ў розных галінах і краінах)
  • Кансультанты прадастаўляюць нейтральную і незалежную інтэрпрэтацыю дадзеных
Как это работает

Унутраны маркетынгавы аўдыт

Аналіз існуючых прадуктаў і партфоліо брэндаў, ацэнка іх эфектыўнасці і тыпаў кліентаў

Вынік: агляд прадукцыі кампаніі і кліентаў

Даследаванне рынкаў

Аналіз рынку ўключае даследаванне структуры рынку, спажывецкіх пераваг і чаканняў, правядзенне сегментацыі кліентаў, вывучэнне канкурэнтаў і каналаў размеркавання

Вынік: поўнае разуменне рынку і яго існуючых тэндэнцый

Распрацоўка стратэгіі

Для стварэння стратэгіі, скіраванай на патрэбы канкрэтнага кліента, выкарыстоўваецца інфармацыя з розных крыніц, якая ахоплівае пытанні пазіцыянавання новага прадукту, праграмы лаяльнасці для кліентаў, распрацоўкі новай маркетынгавай стратэгіі для існуючых прадуктаў і брэндаў і г.д. 

Вынік: дэталёвая стратэгія з планам дзеянняў

Рэалізацыя

Пры неабходнасці мы дапамагаем у рэалізацыі стратэгіі, пымаючы ўдзел у маніторынгу дасягненняў, кантралюючы прамежныя вынікі і аказваючы дапамогу кіраўніцтву ў прыняцці рашэнняў

Вынік: паспяховае прымяненне стратэгіі ў адпаведнасці з умовамі рынку